Мапа Беларусі

І ліга Беларусі. Тур 21. Баранавічы — Старт Ворша — 0:2



Пахмурнае надвор'е, якое ў Баранавічах амаль заўсёды, калі прыязджае наш клуб. Вырашаем усе пытаньні ў першыя 7 хвілін. І забіваюць галы тыя, каго мы хвалілі за добры старт 2-га кола. Александровіч ужо на 1-й хвіліне, а Зямко на 7-й. Другі тайм каманда праводзіць слабей за першы, у канцы дазваляе "Баранавічам" празьмерна шмат, аднак захоўвае браму на замку. Сяргей Вехцеў нават праводзіць замену брамніка - Харытонава мяняе Галамака і тым самым дэбютуе ў афіцыйных матчах за ФКО менавіта паядынкам супраць папярэдняй каманды. Гульня неідэальная, аднак галоўная задача — узяць 3 пункты, выконваецца! Дзякуючы перамозе над прынцыповым супернікам набіраем 25 пунктаў і падымаемся адразу на 8-е месца.
Турнірная табліцаCollapse )
Аршанскі Старт

Баранавічы — Старт (Ворша). Анонс




Месца: Баранавічы, стадыён "Лакаматыў"
Дата: 21.09.2019
Час: 15:30

Ну што, федаіны, засумавалі па выправах? Можа здолееце сабрацца ў Баранавічы, дзе мясцовы клуб тоне хутчэй за ўсе іншыя, а адзіная трыбуна стадыёна ўжо некалькі гадоў просіцца пад бульдозер ці пад рукі брыгады якасных будаўнікоў?! Можа рамонтнікі здолеюць прыбраць малаф'ю са сьценаў гэтага вафельнага стада. Але ніхто, нават перабудаваўшы тут усё, ня здолее сьцерці зарадаў падтрымкі  аршанскага "Старта". Мы сьвяткавалі тут свае перамогі, мы расчароўваліся, мы тварылі чад. А ў футболе ні зь кім аршанцы не гулялі так часта, як з "Баранавічамі". Статыстыка мінулых сустрэч, як і заўсёды, займае львіную долю анонсу.

Першы матч паміж клубамі адбыўся ў Воршы яшчэ 12-га траўня 1957 года і прынёс перамогу аршанцам 2:1. Архівы, якія мы за апошні час грунтоўна папоўнілі, захоўваюць і частку складу нашай каманды, у некаторых гульцоў Воршы нават нумары: брамнік Татарынаў, паўабаронца Зельдзін (№ 5), форварды Румо, Кунін, Данілаў (№ 7), Серкуцьеў, цэнтрфорвард Крэль, Шакуля, Макарэвіч, Кавалік.

У чэмпіянаце БССР аршанцы выйгралі ў суперніка 9 матчаў з 22. У 10 гульнях была зафіксавана нічыя і толькі 3 разы перамаглі "Баранавічы", якія ў тыя часы насілі назвы "Лакаматыў" і "Тэкстыльшчык". Вось усе вынікі супрацьстаянняў нашых клубаў (першая лічба ў ліку — колькасць галоў "Старта"): 1957 г. – 2:1 і 1:2, 1966 г. – 0:2 і 0:0, 1969 г. - 0:0, 3:1, 1973 г. – 1:1 і 3:1, 1975 г. – 2:2 і 1:1, 1976 г. – 0:2 і 0:0, 1977 г. – 1:1 і 2:1, 1978 г. – 1:1 і 1:0, 1981 г. – 1:1 і 1:0, 1982 г. – 1:0 і 3:1, 1983 г. – 1:1 і 1:0.


А вось вынікі сустрэч "Старта" і "Баранавічаў" у чэмпіянатах незалежнай Беларусі: 1993/94 – 0:2 і 3:1, 2005 г. (у першай лізе) – 1:6 і 1:3, 2012 г. – 0:0 і 1:0, 2013 г. – 0:1 і 1:2, 2014 г. - 2:1 і 1:1, 2015 г. - 1:5, 0:0, 2016 г. - 1:0 і 3:1, 2017 г. – 0:0, 1:1, 2018 г. - 1:0, 1:3, 2019 г. - 0:0. У суме 7 перамог заваявалі "Баранавічы", 6 нічыіх і 6 перамог аршанцаў.

Такім чынам, клубы правялі паміж сабой 41 матч. Баланс на карысьць "Старта": +15=16-10. Па розніцы галоў у матчах з “чырвона-сінімі” “сіня-белыя”, як ні дзіўна, саступаюць 44:46.

Матч першага кола чэмпіянату-2019 прыпаў на сьвяткаваньне 100-годдзя аршанскага футболу, якое адбылося праз год пасьля гістарычнае даты. Гульня была незьмястоўная і перамагчы "Баранавічы" нашы футбалісты не змаглі — 0:0. Гэта быў адзін з двух пунктаў, якія за цэлы сезон пакуль набралі "Баранавічы". У сіня-белых зараз 22 пункты і 11-я пазіцыя. Цікава, што і роўна 50 гадоў таму ў сустрэчы на Гарадзкім стадыёне аршанскі і баранавіцкі клуб разышліся безгалявым мірам. Тады заняць 15-е месца ў 2-й групе чэмпіянату БССР, выйграўшы "сутыкі", нам дапамагла выязная перамога 3:1.


І хоць месца ў Лізе чэмпіёнаў на 2020 год нам ня сьвеціць, панятку "прынцыповы матч" ніхто не касуе — аршанцам у суботу строга абавязкова перамагчы "баранкі". Гэтага чакаем мы ўсе, хто толькі адчувае сімпатыю да "Старта". Чакаем толькі 3 пункты, іншага нам ня дадзена.
газетка

Артыкул "Што нарабілі са спортам?"

У інтэрнэце выйшаў цікавы артыкул "Што нарабілі са спортам?" пра стан спартовых збудаваньняў у Аршанскім раёне. Ёсьць і здымкі стадыёна завода "Легмаш", на якім трэнаваўся наш клуб у 90-х. Цалкам прачытаць артыкул можна па спасылцы.


Мапа Беларусі

Вынікі юнацкіх каманд на выходных

Юнацкія каманды Воршы на выходных правялі свае паядынкі ў І лізе чэмпіянату Беларусі па сваіх узростах. Каманда 2004 года на выправе саступіла жодзінскаму "Тарпеда" 0:8. Каманда 2002 года дома годна гуляла ў РЦАР-БДУ, але, на жаль, пры роўным супрацьстаяньні саступіла 1:2, гол на рахунку Грыгор'ева.
Узьлёт

Значкі. ВК "Узьлёт". Абмежаваная партыя!

Выпушчаны значкі ў гонар нашага валейбольнага клуба. Партыя вельмі абмежаваная. Па ўсіх пытаньнях, каб купіць — у асабістыя паведамленьні Livejournal, у суполку ВК "Аршыца ультрас" альбо на пошту orshafans@gmail.com.


Старт ч/б

І ліга Беларусі. Тур 20. Старт Ворша — Лакаматыў Гомель — 0:2

Даволі някепскі першы тайм, дзе мы выглядалі лепей за суперніка зь верхняй часткі турнірнай табліцы. І правалены другі, дзе ня выкарысталі свае магчымасьці, аддалі ініцыятыву гасьцям і няўпэўненасьцю абароны дапамаглі гульцам "Лакаматыва" забіць абодва мячы. Спачатку адскок-кікс нашага абаронцы, затым прывезены ў сваёй штрафной свабодны ўдар, і ў выніку маем 0:2. Прычым другі гол рэальна дабівае нашу каманду псіхалагічна, ды й часу не засталося. Збольшага няўдала дзейнічае ў абароне Іршаў, нятрапна страляе Іваноў. У актыў гэты матч можна запісаць Кучараву, хоць ён і змарнаваў свой момант, а таксама Александровічу і Кастамараву. Па ўсіх гульцах выказвацца ня будзем, ёсьць неадназнаныя моманты, +/-. Але нейкія карэктывы ў склад, напэўна, варта ўнесьці. Можа быць, даць у Баранавічах згуляць Грачыху і Жалезьнікаву зь першых хвілін. А можа й Казакову. Гэтыя моманты вырашыць трэнерскі штаб, а мы з сумам канстатуем, што саступаем у матчы, які маглі не аддаваць. Наша каманда перастае быць пагрозай аўтарытэтам, спадзеў на тое, што са "сваімі" возьмем балы. Наперад, хлопцы, верым у ФКО!


гульня

Пішам пра матч у Твітэр

Мы пачалі пісаць пра матч у наш Твітэр: https://twitter.com/orshafans ✒

Таксама матч можна глядзець у відэатрансляцыі: https://championship.abff.by/broadcasting/tournament/9 📺

Але лепей за ўсё назіраць за матчам на стадыёне. Усё будзе ФКО, сіня-белыя назаўсёды! ⛳⚽



Орша Беларусь

Міхаіл Шчарбакоў параўнаў Беларусь і Польшчу ў футболе

Колішні гулец аршанскага "Старта" Міхаіл Шчарбакоў цяпер працуе ў Польшчы, а заадно выступае за клуб з 7-га ўзроўню мясцовага футболу. Ён распавёў у інтэрвію пра свой побыт у Польшчы, параўнаў палі і дывізіёны. Літаральна пара каментароў да ягоных словаў: наконт штучных палёў Міша яўна перабольшвае, у Беларусі штучныя палі не "везде", як ён выказаўся. Па І лізе, дзе Шчарбакоў зусім нядаўна гуляў, хапае натуральнай травы, іншая справа, якой якасьці гэтыя палі. Наконт польскіх ліг - гэта сто гадоў вядома ўсім, хто цікавіцца ніжнімі лігамі на кантыненце. У любой краіне, дзе футбол любяць і імкнуцца да прагрэсу, нацыянальны кубак пачынаецца з далёкіх-далёкіх раўндаў з уключэньнем рэальна вясковых каманд, а фактычна чэмпіянаты малых адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак уключаны ў сістэму нацыянальных дывізіёнаў. І там, у Польшчы, таксама шмат праблем зь фінансаваньнем клубаў, аднак спартовы прынцып, ды і сама "піраміда" - выконваюцца. У нас у Беларусі па некалькі гадоў нават на абласным узроўні могуць адсутнічаць клубы ў такіх ня самых малых гарадах як Ваўкавыск ці Полацк. На Захадзе, у тым ліку ў Польшчы, практычна кожная вёска, ня тое што горад, мае сваю каманду, якая, як правіла, стабільна гуляе ў адных колерах і пад адной традыцыйнай назвай.


Павесяліла пытаньне пра славянскія прозьвішчы ў камандзе, быццам палякі не славяне, пры тым што маюць часта аднолькавыя зь беларусамі прозьвішчы тыпу Мартыноўскіх і Равуцкіх. Гэта пэрлы журналістаў і футбалістаў накшталт "аднолькавай рэлігіі беларусаў з грэкамі", як аднойчы выказаўся Слава Глеб, відавочна, бяз веданьня, што мільёны беларусаў не адносяцца да праваслаўя. А калі казаць пра колькасьць гледачоў, дык тут усё лагічна — ў Польшчы і праход на стадыён, і магчымасьць зьесьці каўбасы зь півам вырашаюць. А мы толькі ўзгадаем, што паўабаронца Міхаіл Шчарбакоў выступаў у "Старце" ў сезоне-2017, тады ён правёў у нашым клубе 19 матчаў і забіў 2 мячы.


Старт шасьцяронка

Старт Ворша — Лакаматыў Гомель. Анонс

Дата: 13.09.2019 (пятніца)
Месца: Ворша, стадыён "Гарадзкі"
Час: 17:30

Гульня з супернікам, сустрэчы з каторым сталі для нас ужо штогадовымі. Матч першага кола прынёс вялікае расчараваньне — амаль гатовая нічыя на 90+4 хвіліне была «заменена» паразай з-за прапушчанага голу. Перад 20-м турам «Старт» мае 22 пункты і займае 10-ты радок табліцы, у «Лакаматыва» 3-е месца, 35 пунктаў і 5-пунктавае адставаньне ад 2-й пазіцыі. Якраз у мінулым туры чыгуначнікі Гомля прагулялі канкурэнтам за выхад у Найвышэйшую лігу «Белшыне». Тыя, хто ўважліва сочыць за І лігай на працягу многіх гадоў, ужо падазрае — «Лакаматыў», мякка кажучы, не імкнецца да павышэньня ў класе. З пэўных крыніц чуваць, што гомельскі клуб асьцерагаецца выхаду ў эліту з фінансавых і арганізацыйных прычын. Тую ж школу футбольную трэба ўтрымліваць. Таму футбалісты да пары б’юцца за прэміяльныя, а затым збаўляюць тэмп. Аднак гэта справы гомельскія, а нам варта ўлічваць, што матч усё роўна ня будзе лёгкім. Аршанцам трэба паказаць максімум, каб набраць пункты ў супрацьстаяньні з салідным супернікам. Пабачым, да якіх высноваў прыйшоў галоўны трэнер каманды Сяргей Вехцеў, прагледзеўшы футбалістаў у двух таварыскіх матчах са «Смаленскам» і «Дняпром», у якіх сіня-белыя не забілі ніводнага мяча. Узровень гомельскага «Лакаматыва» яўна пераўзыходзіць смаленскі, ды і «Дняпро» ў цяперашнім стане наўрад ці болей класная каманда за іх.

Папярэднія матчы:
12.05.2019 Лакаматыў — Старт — 1:0
04.08.2018. Старт — Лакаматыў — 0:3
06.04.2018. Лакаматыў — Старт — 0:2
04.11.2017. Лакаматыў — Старт — 2:2
15.07.2017. Старт — Лакаматыў — 5:1
02.10.2016. Лакаматыў — Старт — 2:1
04.06.2016. Старт — Лакаматыў — 1:1
23.09.2015. Старт — Лакаматыў — 0:4
31.05.2015. Лакаматыў — Старт — 1:1
22.09.2013. Старт — Лакаматыў — 0:1
08.06.2013. Лакаматыў — Старт — 2:1
21.10.2012. Старт — Лакаматыў — 2:2
07.07.2012. Лакаматыў — Старт — 0:2
02.10.2011. Лакаматыў — Старт — 8:0
27.07.2011. Старт — Лакаматыў — 0:3
06.11.2010. Лакаматыў — Старт — 4:2
24.07.2010. Старт — Лакаматыў — 2:3
07.11.2009. Старт — Лакаматыў — 1:2

Баланс матчаў "Старт" — "Лакаматыў": 18 матчаў; +3=4-11, 22-40